Напярэдадні
Сусветнага дня Зямлі, супрацоўнік Бераставіцкай раённай бібліятэкі правяла для
наведвальнікаў аб’яднання “Экалагічны буквар” экалагічнае рандэву “Дзень Зямлі:
традыцыі свята”, падчас якога пазнаёміла дзяцей з гісторыяй заснавання
Сусветнага дня Зямлі, а таксама з сімволікай Дня Зямлі. Бібліятэкар
расказала вучням, што гэта свята з’яўляецца самым карысным і гуманным, якое
прысвечана
ахове навакольнага асяроддзя, азеляненню планеты. Дзеці замацавалі і пашырылі
атрыманыя веды аб прыродзе роднага краю, а таксама пазнаёміліся з маляўнічымі
выданнямі, якія ёсць у
бібліятэцы.