У Бераставіцкай раённай бібліятэцы імя В.М.Кавалеўскага
да Сусветнага дня Зямлі для навучэнцаў пачатковых класаў быў праведзены
экалагічны ваяж "Жывая планета". Бібліятэкар расказала прысутным пра
планету Зямлю, аб экалагічным стане планеты, прысутныя атрымалі ўяўленне аб
тым, як людзі клапоцяцца аб прыродзе, хочуць яе захаваць, прынялі ўдзел у
конкурснай праграме. У бібліятэцы аформлена кніжная выстаўка “Жывая планета”. Кнігі
адкрылі перад чытачамі разнастайны жывёльны і раслінны свет, таямніцы і загадкі
нашай планеты.