02.05.2023г. Урок памяці “Памятаць ахвяраў і подзвіг продкаў дзеля будучага міру і спакою”

78 гадоў прайшло з таго часу, як адгрымелі апошнія залпы Вялікай Айчыннай вайны – бязлітаснай, крывавай, жорсткай. Мы ніколі не забудзем вялікі подзвіг дзядоў і прадзедаў, якія абаранілі нашу незалежнасць. З нагоды надыходзячага святкавання 78-й гадавіны Перамогі народа ў Вялікай Айчыннай вайне ў раённай бібліятэцы імя В.М.Кавалеўскага для навучэнцаў 250 групы Бераставіцкага дзяржаўнага коледжа прайшоў урок памяці “Памятаць ахвяраў і подзвіг продкаў дзеля будучага міру і спакою”. Мэта праведзенага мерапрыемства – максімальна прыцягнуць увагу моладзі да патрыятычных старонак айчыннай гісторыі, гераічнай спадчыны народа.