10 мая ў філіяле “Вялікаэйсмантаўская сельская бібліятэка”, у межах абласнога агульнаадукацыйнага праекта "Аб чым не паведаміў падручнік", бібліятэкар
правяла патрыятычны ўрок “Вечны агонь памяці” для вучняў 7 класа. Мерапрыемства пачалі з хвіліны маўчання. Бібліятэкар расказала пра абарону Брэсцкай крэпасці, пра трагедыю Хатыні, пра абарону
Мінска. Удзельнікі даведаліся пра такіх герояў як А.М.Кіжаватаў і П.М.Гаўрылаў, Марат Казей і Зіна Патрнова. Бібліятэкар у канцы ўрока
прапанавала разгадаць крыжаванку
на тэму Вялікай Айчыннай вайны.