20
верасня 1993 года Генеральная Асамблея ААН сваёй рэзалюцыяй вызначыла 15 мая
Міжнародным днём сям'і. Свята "Міжнародны дзень сям'і" было створана
з мэтай прыцягнення ўвагі шырокай грамадскасці да праблем сям'і, якіх сёння
існуе вялікая колькасць. У календары знамянальных дат
гэта асаблівы дзень, гэта — свята радасці, перамог і адчування надзейнасці
блізкага чалавека. Супрацоўнікі
Бераставіцкай раённай бібліятэкі вядуць вялікую працу па ўмацаванні сямейных
адносін, прапагандзе сямейных каштоўнасцей і арганізацыі сямейнага вольнага
часу. Напярэдадні свята ў Тэрытарыяльным
цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва адбылося святочнае мерапрыемства,
прысвечанае Міжнароднаму Дню сям’і, ў якім прынялі ўдзел мнагадзетныя сем’і з Бераставіцкага
раёна. У межах абласнога выставачнага праекта "Хронікі кніжных паліц", бібліятэкарамі была арганізавана тэматычная кніжная выстава і адкрыты
прагляд літаратуры “Сям’я — планета радасці”, на якой была прадстаўлена
літаратура, якая расказвае пра ролю сям'і ў сучасным грамадстве, пра тое, як
правільна будаваць шлюбныя адносіны; як пазбегнуць сварак і непаразуменняў у
сям'і. Гэтак жа дэманструецца літаратура, якая дапаможа бацькам вырашыць
мноства праблем, якія ўзнікаюць у працэсе выхавання дзяцей, тлумачачы і
ілюструючы розныя тэмы прыкладамі.