14 мая ў філіяле "Кватарская
інтэграваная сельская бібліятэка" прайшла развіваючая гульня
"Беларусь мая, родны край”, прысвечаная Дню Дзяржаўнага герба, Дзяржаўнага
сцяга і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь. Бібліятэкар расказала прысутным, якім
быў шлях станаўлення, развіцця і зацвярджэння дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі
Беларусь, а таксама ў якіх выпадках узнімаецца сцяг Беларусі, што намалявана на
гербе, як гучыць гімн і як сябе паводзіць пры яго выкананні. Падчас
мерапрыемства была праведзена віктарына, у якой рабяты прынялі актыўны ўдзел.
На пытанні бібліятэкара дзеці адказвалі вельмі ахвотна.