20.05.2023г. Лекторый “Усё пра курэнне”

 У межах абласнога агульнаадукацыйнага праекта “Аб чым не паведаміў падручнік” 20 мая ў філіяле “Пагранічная сельская бібліятэка” для школьнікаў мясцовай школы  быў праведзены лекторый “Усё пра курэнне”, прысвечаны Сусветнаму дню без тытуню. Падлеткі актыўна прымалі ўдзел у конкурсах, адказвалі на пытанні віктарыны, дзяліліся сваімі думкамі і меркаваннямі наконт злоўжывання тытуню.