24.05.2023г. Краязнаўчы тур "Ад глінянай таблічкі да пячатнай старонкі"

 З 1992 года наша краіна далучылася да цудоўнай традыцыі – адзначаць 24 мая асаблівае свята для ўсіх славянскіх народаў – Дзень славянскага пісьменства і культуры. У гэты дзень ў філіяле "Кватарская інтэграваная сельская бібліятэка"  прайшоў краязнаўчы тур "Ад глінянай таблічкі да пячатнай  старонкі", прысвечаны  знамянальнай падзеі. Без культуры, граматы, пісьменства не можа жыць нацыя, народ, дзяржава. Пра гэта і многае іншае ішла размова на мерапрыемстве.