25.05.2023г. Дыялогавая пляцоўка “Навечна ў страі. Імянныя падраздзяленні органаў пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь"

25 мая, напярэдадні Дня пагранічніка і 105-годдзя пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь, для навучэнцаў Бераставіцкага дзяржаўнага каледжа адбылася дыялогавая пляцоўка Навечна ў страі. Імянныя падраздзяленні органаў пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь", арганізаваная Бераставіцкай раённай бібліятэкай ім. В.М. Кавалеўскага сумесна з аддзелам ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама, і райкамам ГА «БРСМ». Гасцямі дыялогавай пляцоўкі сталі вайскоўцы, якія нясуць службу на памежных заставах Бераставіччыны. Навучэнцы каледжа разам з вядучымі сустрэчы і экспертамі – галоўнымі спецыялістамі аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі, дырэктарам Бераставіцкай раённай бібліятэкі імя В. М. Кавалеўскага і першым сакратаром райкама ГА "БРСМ" - абмеркавалі ролю пагранічных органаў у сістэме забеспячэння бяспекі краіны, пагаварылі пра подзвіг пагранічнікаў, якія першымі сутыкнуліся з нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, пазнаёміліся з героямі, чые імёны носяць беларускія заставы. Пагранічнікі адказалі на пытанні навучэнцаў аб сучаснай службе на дзяржаўнай граніцы Рэспублікі Беларусь. Адбыўся агляд тэматычнай кніжнай выставы “На варце граніцы ".