26.05.2023г. Выстава-экспазіцыя "Зямля, адзначаная нябесамі. Повязь часоў"

   26 мая ў філіяле "Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка"  прайшоў першы злет экскурсаводаў устаноў адукацыі Бераставіцакага раена. Бібліятэкар арганізавала для яго ўдзельнікаў выставу-экспазіцыю "Зямля, адзначаная нябесамі. Повязь часоў". З цікавасцю і натхненнем знаеміліся вучні з літаратурай пра спадчыну нашых продкаў і актыўна вялі дыялог паміж сабою.