01.06.2023г. Бераставіцкая раённая бібліятэка прыняла ўдзел у VІІ абласным фестывалі кнігі "Гарадзенскі ЛітФэст"

 

  1 чэрвеня ў парку Жылібера г.Гродна  адбыўся VІІ абласны фестываль кнігі "Гарадзенскі ЛітФэст", прысвечаны дзецям і літаратуры для іх! Бібліятэкі Гродзеншчыны арганізавалі літаратурна-музычныя, забаўляльна-гульнявыя, тэатральныя пляцоўкі для ўсіх жадаючых. Бераставіцкая раённая бібліятэка імя  В.М.Кавалеўскага  таксама прыняла ўдзел у мерапрыемстве і прадставіла для ўдзельнікаў свята некалькі зон адпачынку. Дзеці і дарослыя чыталі кнігі, складалі пазлы з вядомых казак, адгадвалі красворд, шукалі на глобусе краіны, дзе былі напісаны дзіцячыя творы, размалёўвалі тэматычныя плакаты, разглядалі кніжную інсталяцыю,танцавалі і рабілі сэлфі з роставымі лялькамі і многае іншае. Самыя актыўныя і цікаўныя атрымвалі смайлікі-усмешкі і прыемныя пажаданні на канікулы . У межах абласнога выставачнага праекта "Хронікі кніжных паліц" была аформлена кніжная інсталяцыя "Палац Касакоўскіх.