1 чэрвеня да Міжнароднага дня абароны
дзяцей у філіяле “Кватарская інтэграваная сельская бібліятэка” прайшла гадзіна вясёлых
задум "Вясёлка планеты дзяцінства". Бібліятэкар у гульнявой форме
пазнаёміла дзяцей з гісторыяй свята. Дзеці актыўна ўдзельнічалі ў гульнях,
конкурсах, эстафетах, адгадвалі загадкі, адказвалі на пытанні літаратурнай
віктарыны. Атрымалася цікавае і вясёлае свята, у канцы якога ўсе дзеці атрымалі
салодкія прызы.