9 чэрвеня ў філіяле "Малабераставіцкая інтэграваная
сельская бібліятэка" прайшло адкрытае пасяджэнне літаратурнага гуртка
"Знайка". У мерапрыемстве прынялі ўдзел вучні летняга лагера
"Сонейка". "Чытаем творы пісьменнікаў-землякоў"- пад такой
назвай прайшлі ў бібліятэцы літаратурныя чытанні. Вучні гулялі ў " кніжныя
фанты" і знаходзілі партрэт пісьменніка па яго кнізе, пры гэтым
абавязковай умовай было прачытаць яго
твор.