09.06.2023г. Пазнавальная гадзіна «От пищи полезной не будет болезней»

У раённай бібліятэцы імя В.М.Кавалеўскага для прышкольнага лагера “Дружба” Вялікабераставіцкай школы адбылася пазнавальная гадзіна «От пищи полезной не будет болезней». Дзеці разам з бібліятэкарам высвятлялі, што ж трэба рабіць, каб быць здаровымі. Хлопчыкі і дзяўчынкі адказвалі на пытанні тэста, адгадвалі загадкі на тэму здароўя, узгадалі пра асабістую гігіену, пагаварылі пра смачную і карысную ежу і пра тое, што можа дрэнна адбіцца на нашым здароўі. Падчас мерапрыемства прагучалі ўрыўкі з казак Карнея Чукоўскага «Мойдодыр» і «Федорино горе». У канцы мерапрыемства дзеці прыйшлі да высновы, што, каб быць здаровым, трэба захоўваць чысціню, правільна харчавацца, займацца спортам, выконваць рэжым дня. Бо сапраўды кажуць, чалавек сам творца свайго здароўя.











Страниц (31)1234567891011 Вперёд