11.06.2023г. Бібліядартс “Ведаеш – адказвай, не ведаеш – прачытай”

 

11 чэрвеня ў філіяле “Кватарская інтэграваная сельская бібліятэка”прайшоў бібліядартс “Ведаеш – адказвай, не ведаеш – прачытай”. Гульнявое поле было падзелена на чатыры сектары. Кідаючы дроцік, удзельнікі пападалі на вызначаны сектар і адказвалі на пытанне. За правільны адказ атрымлівалі жэтон і пэўную колькасць балаў. Дзеці змаглі праявіць сябе і трапнымі стралкамі, і знаўцамі дзіцячых кніг і энцыклапедый. Пераможцы атрымалі граматы і салодкія прызы. Усе прысутныя ўдзельнічалі ў гульні з вялікім задавальненнем.