15.06.2023г. Дыялогавая пляцоўка “Боль і памяць беларускай зямлі”

 Напярэдадні Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа ў Бераставіцкай раённай бібліятэцы імя О.М Кавалеўскага прайшла дыялогавая пляцоўка “Боль і памяць беларускай зямлі”. У дзень памяці і смутку ўся краіна ўспамінае аб самай страшнай даце ў гісторыі нашай краіны. 22 чэрвеня 1941 года пачалася Вялікая Айчынная вайна. Вайна... Як гэта страшна і несправядліва. І сёння, ў ходзе мерапрыемства бібліятэкары расказалі пра подзвіг савецкага народа ў барацьбе з фашызмам, пра вядомыя канцлагеры, праглядзелі фільм “Лагер смерці “Трасцянец” і пазнаёміліся з тэматычнай выставай “Праз стагоддзі, праз гады – памятайце!”. У мерапрыемстве прыняла ўдзел намеснік пракурора Бераставіцкага раёна Ала Аляксандраўна Кузьма. У ходзе выступлення яна агучыла факты, атрыманыя ў працэсе расследавання крымінальнай справы аб генацыдзе на Бераставіччыне. Напрыканцы мерапрыемства прысутныя ўшанавалі памяць ахвяр Вялікай Айчыннай вайны хвілінай маўчання.