16 чэрвеня ў філіяле "Малабераставіцкая інтэграваная
сельская бібліятэка" для ўдзельнікаў лагера "Сонейка" прайшла
літаратурная гульня-віктарына "Пачытаем, пагуляем, адпачнем, час з карысцю
правядзём". Вучні актыўна ўдзельнічалі ў віктарыне. Ім не склала цяжкасці
адказаць на яе пытанні, паколькі ўсе дзеці з'яўляюцца актыўнымі чытачамі
бібліятэкі. А каб не было сумна бібліятэкар прапанавала гульню"
Канструктар і Фантазія ". Атрымалася выстава вырабаў маленькіх
фантазёраў.Усе ўдзельнікі, у якасці падарунка, атрымалі цукеркі.