22.06.2023г. Гістарычны ваяж «А замест дзяцінства – вайна»

 Бібліятэкар філіяла «Канюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка» правяла для дзяцей лагера «Сонейка» гістарычны ваяж «А замест дзяцінства – вайна». Падчас мерапрыемства, машына часу перанесла ўсіх удзельнікаў у 1941 год 22 чэрвеня. Учора ярка свяціла сонейка, а сёння рвуцца бомбы ... што адчувалі дзеці тых гадоў, як яны змаглі выжыць і, не гледзячы на ўсе жахі, перажытыя падчас вайны, падарыць нам, якія жывуць у 2023 годзе, шчаслівае дзяцінства. Так давайце памятаць, нам ёсць, што губляць!