22.06.2023г. Урок мужнасці “Беларусь памятае. Памятае кожнага”

22 чэрвеня ў філіяле “Пагранічная сельская бібліятэка”, у межах абласнога агульнаадукацыйнага праекта "Аб чым не паведаміў падручнік", прайшоў урок мужнасці “Беларусь памятае. Памятае кожнага” для наведвальнікаў дзіцячага школьнага лагера “Мечта”. Мерапрыемства падрыхтавана да Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа. Урок мужнасці закліканы развіць у дзяцей павагу, спачуванне да ветэранаў і жаданне шанаваць іх подзвіг. Мерапрыемства мела пазнавальнае і выхаваўчае значэнне. Адной з галоўных задач для дарослых - гэта грамадзянска-патрыятычнае выхаванне маладога пакалення, выхаванне адказнай, высокамаральнай асобы, якая паважае гістарычнае мінулае сваёй Радзімы. У мерапрыемстве прыняла ўдзел памочнік пракурора Бераставіцкага раёна Гарошка В. А.