Да Міжнароднага дня барацьбы са злоўжываннем наркатычнымі
сродкамі і іх незаконным абаротам у філіяле “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка”
правялі навігатар здароўя “Барацьба са злом”. Бібліятэкар расказала дзецям аб
уздзеянні наркатычных сродкаў на фізічны і маральны стан чалавека. Наркотыкі
вельмі небяспечны для здароўя, гэта хвароба, якая прыводзіць да смерці. Потым з
дзецьмі пагулялі ў гульню “Сюрпрыз”. Гульня паказала дзецям, што ніколі нельга
забываць, што цікаўнасць можа прывесці да вельмі страшных наступстваў.