У рамках абласнога
агульнаадукацыйнага праекта “Аб чым не паведаміў падручнік” 6 ліпеня ў філіяле
“Пагранічная сельская бібліятэка” для дзяцей малодшага і сярэдняга школьнага
ўзроста было праведзена літаратурнае бюро знаходак “Што чыталі нашы мамы і
таты?”. Бібліятэкар пацікавілася ў дзяцей, якімі
кнігамі зачытваліся ў дзяцінстве іх бацькі? На сённяшні дзень бібліятэка
знаёміць дзяцей не толькі з літаратурнымі навінкамі, але і з творамі, якія з
задавальненнем чыталі іх мамы і таты. Гатыя кнігі вучаць здзяйсняць добрыя
ўчынкі, верыць ва ўрачыстасць дабра, кахання і справядлівасці, захапляцца
подзвігамі герояў. Разам з кнігамі з мамінага і татавага дзяцінства можна акунуцца
ў свет гераічнай гісторыі нашай краіны, у прыгоды і жыццё літаратурных герояў.