У чытальнай зале Бераставіцкай
раённай бібліятэкі імя В.М. Кавалеўскага з 11 па 16
ліпеня
дзейнічае тэматычная кніжная выстава “Захаваем памяць на вякі”, прысвечаная 78-годдзю вызвалення Гродна і Вялікай
Бераставіцы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Увазе чытачоў бібліятэкары
прапануюць розныя навуковыя і папулярныя выданні, сярод якіх зборнік
“Гродненщина накануне и в годы Великой Отечественной войны (1939-1945): (по
документам гродненских архивов)” прысвечаны пераломнаму моманту ў гісторыі
Прынёманскага краю. На
старонках выдання “Гродна ў гады Вялікай Айчыннай вайны (1941-1945 гг.)”
расказваецца пра наш горад у суровым 1941 годзе, акупацыйны рэжым захопнікаў і
барацьбу з ім насельніцтва ў 1941-1944 гг., аднаўленне і пасляваеннае развіццё.
Малой радзіме – Бераставіччыне і 78-годдзю вызвалення Беларусі прысвячаецца выданне “Доўгія вёрсты вайны”. Гэта кніга пра вайну, а дакладней, пра людзей, перажыўшых яе. Гэтая кніга – вынік калектыўнай працы многіх людзей: журналістаў “Бераставіцкай газеты”, работнікаў аддзела ідэалагічнай работы, культуры, музея Вавёркі і іншых.
Выданне “Ганарыся сваім імем, вуліца!” прысвечана героям Вялікай Айчыннай вайны, імёнамі якіх названы вуліцы Бераставіччыны. Кніга будзе карысна ўсім, хто цікавіцца гісторыяй роднага краю. Запрашаем усіх, хто цікавіцца гісторыяй Бераставіччыны і Гродзеншчыны.