18.08.2023г. Кніжная выстава “Хлеб – багацце зямлі бераставіцкай”

  Бераставіцкая раённая бібліятэка імя В.М.Кавалеўскага на свяце Хлеба “З прыпёкам”, які прайшоў у аг.Масаляны, арганізавала кніжную выставу “Хлеб – багацце зямлі бераставіцкай”. На выставе прадстаўлены кнігі ў якіх усё напісана пра любоў да хлеба і пра людзей, якія сваёй працай вырошчваюць збожжа, збіраюць з палёў, пякуць духмяныя хлебабулачныя вырабы. Для дзетак на паліцах ёсць казкі і апавяданні пра тое, як трэба ставіцца да хлеба, берагчы яго, і як у даўнія часы людзям цяжкай працай даставаўся хлеб. Які шлях ён прайшоў ад зярнятка да каравая, каб апынуцца на стале, і якія  прыкметы і традыцыі, звязаныя з хлебам, былі даўней. Асобны раздзел выставы прысвечаны рэцэптам рускай і замежнай кулінарыі, сучасным рэцэптам хлебабулачных і мучных кандытарскіх вырабаў.