26.08.2023г. Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Бульба – “другі хлеб” беларусаў”

Работнікі Бераставіцкай раённай бібліятэкі імя В.М.Кавалеўскага на брэндавым свяце “Бульба-МЭБ” у аграгарадку Малая Бераставіца прадставілі кніжна-ілюстрацыйную выставу “Бульба – “другі хлеб” беларусаў”. Бібліятэкары прапанавалі жыхарам і гасцям аграгарадка пазнаёміцца з цікавымі беларускімі выданнямі пра бульбу, пра яе асаблівасці, захоўванне і карысныя ўласцівасці, кнігамі па агратэхніцы вырошчвання гэтай агародніны, рэцэптамі страў з бульбы. Адначасова дзеці маглі пагуляць у настольны футбол і аэрахакей.