30.08.2023г. Літаратурна-музычны вечар "Мне любы край начамі часта сніцца...".

 30 жніўня ў філіяле "Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка" прайшоў літаратурна-музычны вечар "Мне любы край начамі часта сніцца...", прысвечаны ён быў Дню народнага адзінства. Бібліятэкар расказала дзецям пра пісьменнікаў-землякоў, якія волей лёсу апынуліся ў эміграцыі, але працягвалі сумаваць па сваёй Радзіме і пісалі свае творы менавіта пра яе. Разам пачыталі вершы, паслухалі песні пра нашу родную Беларусь.