31.08.2023г. Чарговая экскурсія ў раённай бібліятэцы

    31 жніўня , у рамках абласнога семінара па абмену вопытам,  галоўныя ветэрынарныя ўрачы вобласці пабывалі на экскурсіі ў Бераставіцкай раённай бібліятэцы імя В.М. Кавалеўскага.  Экскурсія па бібліятэцы дазволіла гасцям нашага раёна даведацца больш аб дзейнасці ўстановы і цікавых фактах з гісторыі Бераставіччыны. Усяго на агляднай экскурсіі пабывалі каля 40 чалавек.