02.09.2023г. Літаратурны глобус “Дарога да чытання”.

  Да Дня беларускага пісьменства ў філіяле “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка” прайшоў літаратурны глобус “Дарога да чытання”. У ходзе мерапрыемства дзеці пазнаёміліся са стваральнікамі беларускага пісьменства, асветнікамі,  стваральнікамі беларускай мовы. Аб тым, якой была кніга даўней, у далёкія часы, чытачы даведаліся з кнігі А.Клышкі “Францыск Скарына, альбо як да нас прыйшла кніга”. Хлопчыкі і дзяўчынкі паўдзельнічалі ў конкурсах: “Пісьмовыя крыніцы”, “Моўная скарбонка”, “Пагуляем у перакладчыкаў”, “У друкарні”, “Беларускія загадкі”, “Мы-пісьменнікі”. Напрыканцы мерапрыемства дзеці пазнаёміліся з кніжнай выставай “Гарадок– сталіца беларускага пісьменства”.