05.09.2023г. Гістарычны экскурс "Беларускі першадрукар Францыск Скарына"

Штогод, у першую нядзелю верасня, у Беларусі адзначаецца Дзень беларускага пісьменства. Гэтае свята стала значнай падзеяй у культурным жыцці нашай краіны. Углядаючыся ў шматвяковую гісторыю, мы пераконваемся ў тым, наколькі значны ўклад зрабілі нашы славутыя землякі-асветнікі ў сусветную духоўна-культурную скарбніцу. І мы па праву ганарымся сваёй культурнай спадчынай і таленавітымі людзьмі.

5 верасня ў раённай бібліятэцы ім. В.М. Кавалеўскага бібліятэкары арганізавалі і правялі гістарычны экскурс "Беларускі першадрукар Францыск Скарына", прысвечаны Дню беларускага пісьменства і друку. У ходзе мерапрыемства нашы чытачы пазнаёміліся з цікавымі фактамі з жыцця знакамітага беларускага асветніка і першадрукара Францыска Скарыны, з асаблівасцямі афармлення старадаўніх кніг, даведаліся, што ў мінулым кніга шанавалася, як сапраўдны скарб, а Біблія Скарыны стала першай друкаванай кнігай, выдадзенай на старабеларускай мове, паклаўшы пачатак беларускаму кнігадрукаванню.