14.09.2023г. У сельскую бібліятэку запрасілі ў госці самых малодшых чытачоў

 

   14 верасня, напярэдадні Дня бібліятэк Беларусі, які адзначаецца штогод 15 верасня, бібліятэкар філіяла “Пагранічная сельская бібліятэка” запрасіла ў госці ў сельскую бібліятэку самых малодшых чытачоў, першакласнікаў мясцовай школы. Пазнаёміла іх з правіламі карыстання бібліятэчнымі кнігамі, з правіламі знаходжання ў бібліятэцы. На працягу мерапрыемства дзеці адгадвалі загадкі, слухалі вершы, знаёміліся з перыядычнымі выданнямі і новымі каляровымі кнігамі.