15.09.2023г. Бібліятэчны дэсант “Зберажэш кнігу – зберажэш дрэва”

 15 верасня – ў гэты дзень раённая бібліятэка парадавала сваіх наведвальнікаў цікавымі выставамі, магчымасцю пазнаёміцца з новымі кніжнымі выданнямі і працай бібліятэкара. Для дзяцей наведвальнікаў Бераставіцкага ЦКРАіР супрацоўнікі падрыхтавалі бібліятэчны дэсант “Зберажэш кнігу – зберажэш дрэва”, падчас якога гасцей пазнаёмілі з гісторыяй стварэння першых кніг і першых бібліятэк, расказалі аб святкаванні Дня бібліятэк у нашай краіне. На працягу мерапрыемства дзецям расказалі аб правілах паводзін у бібліятэцы, правілах абыходжання з кнігамі. Яны з задавальненнем і захапленнем прынялі ўдзел у віктарынах і адгадванні загадак пра герояў мастацкіх твораў.