16.09.23 г. Кніжна-ілюстрацыйная паліца “Ксёнз Мечыслаў Малыніч-Маліцкі — адважны пастар беларускай зямлі”

Да 135-годдзя з дня нараджэння Мечыслава Вацлававіча Малыніча-Маліцкага (1888-1969), беларускага рэлігійнага дзеяча польскага паходжання, ксяндза касцёла ў Вялікай Бераставіцы, стваральніка парафіі імя Божай Маці Чэнстахоўскай і Св. Казіміра ў Моньках (Польшча) ў чытальнай зале Бераставіцкай раённай бібліятэцы імя В. М. Кавалеўскага была арганізавана кніжна-ілюстрацыйная паліца “Ксёнз Мечыслаў Малыніч-Маліцкі — адважны пастыр беларускай зямлі”. Ксёндз Малыніч здолеў аднавіць рэлігійнае жыццё католікаў на ўсходніх прасторах Савецкай Беларусі. Ён аб’яднаў вакол каталіцкай царквы вялікую колькасць вернікаў, якія і па сённяшні час успамінаюць яго імя з вялікай удзячнасцю. Іменем М. В. Малыніча названа вуліца ў Моньках, у новым касцёле Вялікай Бераставіцы ў 2012 годзе да 100-годдзя дзейнасці парафіі адкрыта памятная дошка пробашчаў з яго імем, дзе ксёндз праводзіў службы ў 1945-1946 гг.