27.09.2023г Пасяджэнне аматарскага аб'яднання "ЗНАЙКА "

27 верасня ў філіяле "Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка" прайшло чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання "ЗНАЙКА ". Вандроўка па родных мясцінах "Мой адпачынак на малой Радзіме”, прымеркаваная да Міжнароднага Дня турызму, запрасіла да сябе ўдзельнікаў, каб падзяліцца сваімі ўражаннямі адпачынку ў час летніх канікул. Дзеці з задавальненнем распавядалі пра свае прыгоды... Бібліятэкар пазнаёміла з кнігамі У. Ліпскага "Свіцязянская русалка" і "Вясёлка над Нёманам" . 

З названых кніг даведаліся шмат цікавага пра нашу малую Радзіму, пра Бераставіцкі край. Знайшлі герб Бераставіцы і прачыталі, чаму менавіта вавёрка стала яго сімвалам. А яшчэ даведаліся ад куль пайшла назва Бераставіца і зачыталі паданне пра Бераста і Тавіцу. Дзеці даведаліся, колькі цудоўных мясцін ёсць у нашым Бераставіцкім раёне і дзе з задавальненнем могуць адпачыць і дарослыя, і дзеці.