01.10.2023г. Час добрых паслуг «Сталым людзям клопат і павага»

  У рамках Рэспубліканскай акцыі “Павага. Клопат. Адказнасць.” бібліятэкар філіяла “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка” да Дня сталых людзей правяла час добрых паслуг “Сталым людзям клопат і павага”. Бібліятэкар павіншавала на даму пенсіянераў са святам. Дзень пажылых людзей – добрае і светлае свята, калі мы акружаем увагай і клопатам родных, блізкіх, калег. Вельмі важна не пакінуць сам-насам пажылых людзей са сваімі праблемамі, здолець аказаць ім рэальную дапамогу, падтрымаць словам. Бо часам нават простая чалавечая спагада здольна стварыць цуды.