04.10.2023г. Хвіліна мудрасці “Золата пражытых гадоў”

У рамках правядзення дэкады  “Залаты ўзрост”ў філіяле “Вялікаэймантаўская сельская бібліятэка” адбылася Хвіліна мудрасці “Золата пражытых гадоў”. У цёплай  і добразычлівай атмасферы людзі сталага ўзросту прымалі шчырыя віншаванні і словы падзякі. За кубачкам гарбаты бібліятэкар прявяла з гасцямі віктарыну, удзельнікі сустрэчы узгадалі вядомыя прымаўкі і прыказкі,  актыўна ўдзельнічалі ў конкурсе “Паэтеса”і дзяліліся цікавымі гісторыямі з жыцця.