04.10.2023г. Святочная сустрэча “Вам мудрасць падарылі гады”

Ужо многія гады стала добрай традыцыяй у пачатку кастрычніка адзначать свята, прысвечанае самым мудрым і паважаным – людзям сталага ўзросту. Дзень пажылых людзей — гэта даніна павагі да старэйшага пакалення, перад якім мы ў неаплатным даўгу, але ў нашых сілах зрабіць іх жыццё лепшым, напоўніць яго цяплом і святлом.

У рамках абласной дэкады “Залаты ўзрост” у раённай бібліятэцы імя В.М.Кавалеўскага прайшла святочная сустрэча “Вам мудрасць падарылі гады”, прысвечаная Дню пажылога чалавека. У мерапрыемстве прынялі ўдзел Рыжко Алена Аляксандраўна намеснік дырэктара раённай бібліятэкі, Сілкова Алена Іосіфаўна старшыня раённага савета ветэранаў. У цёплай добразычлівай атмасферы людзі сталага ўзросту прымалі шчырыя віншаванні і цёплыя словы падзякі, дзяліліся самымі яркімі момантамі са свайго жыцця і сваімі захапленнямі. На працягу мерапрыемства гучалі любімыя ўсімі песні, якія прысутныя з задавальненнем спявалі, гучалі прыгожыя вершы вядомых паэтаў. Цікава прайшлі конкурсы “Мудрае слова”і “Кемлівы”, віктарыны “Літаратурныя дамы “ і “Бывае ці не бывае”і многія іншыя. У рамках сустрэчы была арганізавана творчая выстава вырабаў ручной работы пажылых грамадзян. У прыватнасці, быў прадстаўлены жывапіс, алмазная мазаіка ў выкананні Зінаіды Зямцовай і кветкі, выкананыя з нітак, фаамірана і падручных сродкаў Алай Маржэвіч. Рукадзельніцы падзяліліся з прысутнымі сакрэтамі свайго майстэрства.