6 верасня ў філіяле "Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка" для вучняў пачатковых класаў прайшла гульнявая праграма" Жыхары ляснога царства" да Сусветнага дня аховы жывёл. Праз цікавыя гульні і конкурсы вучні пазнаёміліся з жывёламі, занесенымі ў Чырвоную кнігу, а таксама прагуляліся па Белавежскай пушчы па экалагічнай сцежцы. Кожны з удзельнікаў абраў сабе жывёлу, якую хацеў бы абараніць, і расфарбаваў яе на свой густ. Атрымаўся вясёлы, маляўнічы заапарк мульцяшных звяркоў. Фантазіі нашым дзецям не займаць і гэта вельмі радуе.