06.10.23 г. Віртуальны экскурс “Гістарычныя асобы ў назвах вуліц Бераставіцкага раёна”

Для юных наведвальнікаў Бераставіцкай раённай бібліятэкі імя В. М. Кавалеўскага была прапанавана для прагляду краязнаўчая электронная прэзентацыя “Гістарычныя асобы ў назвах вуліц Бераставіцкага раёна”, прысвечаная вядомым людзям, якія ўсімі сваімі сіламі змагаліся супраць фашызму, абараняючы сваю родную зямлю. Вялікая Айчынная вайна за чатыры гады адабрала жыццё ў мільёнаў нашых суайчыннікаў і пакінула ў вечнасці імёны тысяч герояў. Памяць аб іх жыве не толькі ў сэрцах удзячных нашчадкаў, але і ў назвах гарадоў, мястэчак і іх вуліц. Вялікая Бераставіца не выключэнне. У электроннай прэзентацыі прадстаўлены  героі Вялікай Айчыннай вайны, военачальнікі, арганізатары і кіраўнікі антыфашысцкіх падпольных і партызанскіх рухаў, якія ўвекавечаны ў бераставіцкай тапаніміцы. Гэта ўсім вядомыя Геронцій Цітаішвілі, Канстанцін Заслонаў, Мікалай Гастэла, Іван Міхайлін, Аляксандр Матросаў, Іван Жыжаль, Вольга Соламава і сям’я Цівунчыкаў-Арловых.