“Любовью материнской мы согреты” — пад такой назвай у
Бераставіцкай раённай бібліятэцы імя В.М. Кавалеўскага прайшло чарговае
пасяджэнне клуба маладых інвалідаў “Вясёлка дабра”, прысвечанае Міжнароднаму
дню Маці.
Супрацоўнік бібліятэкі падрыхтавала для сваіх гасцей пазнавальную праграму, у ходзе якой
кожнаму ўдзельніку клуба трэба было ўспомніць самыя ласкавыя і пяшчотныя словы,
якія можна адрасаваць сваёй маме, назваць якасці, уласцівыя самаму дарагому
чалавеку на свеце, а таксама адгадаць загадкі. Бібліёграф павіншавала прысутных
з самым добрым днём, святам кахання, дабрыні і мудрасці. Распавяла прысутным аб
тым, кім з'яўляецца маці для кожнага чалавека. Шмат кніг, прысвечаных маме,
было прадстаўлена на кніжнай выставе “Вялікае Святое слова Мама”.