13.10.2023г. Конкурс малюнкаў "Маёй роднай матулі"

  Мама, мамачка, матуля... Гэта тая, хто першай узгадвае пра нараджэнне новага жыцця,хто сустракае сваё дзіця пры яго з'яўленні на свет. Песціць, калыхае і ахвяруе яму ўсім. Самае першае слова дзіцяці і самае дарагое. Што можа дзіця даць узамен?Чым аддзякаваць? Сваю любоў! І тое, што здолее зрабіць сваімі рукамі. Таму, да Дня маці юныя чытачы філіяла ” Старадварэцкая сельская бібліятэка”  , вучні малодшых класаў, намалявалі сваіх мам. Бібліятэкар філіяла на конкурсе малюнкаў "Маёй роднай  матулі" разам з дзецьмі і класным кіраўніком  мясцовай школы вызначылі лепшыя работы. Усе ўдзельнікі атрымалі салодкія прызы.