20.10.2023г. Пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Буслік”. Віктарына “ У тым краі, дзе жывеш”.

 20 кастрычніка ў філіале “Вялікаэйсмантаўская сельская бібліятэка” прайшло чарговае пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Буслік”. Бібліятэкар правяла віктарыну “ У тым краі, дзе жывеш”. Дзеці адказвалі на пытанні аб тым, наколькі добра яны ведаюць свой раён. На пачатку віктарыны бібліятэкар расказала пра гісторыю некаторых вуліц Бераставицкага раёна, у гонар якіх яны названы. Дзеці з задавальненнем адказвалі на пытанні і гэта вельмі прыемна, што яны добра ведаюць край ў якім жывуць!