21 кастрычніка ў філіяле “Кватарская інтэграваная сельская бібліятэка” прайшоў конкурс малюнкаў і фотаздымкаў “Разам з татам.” Удзельнікі не шкадавалі добрых і ласкавых слоў у адрас сваіх тат, успаміналі цікавыя моманты, калі разам з татам весела адпачывалі і займаліся цікавай справай.Дзеці лёгка адгадвалі загадкі аб розных прафесіях тат «Татавы прафесіі ». А яшчэ дзяўчынкі намаляввалі партрэты сваіх любых татулек, напісалі ім свае шчырыя пажаданні.