29.09.2023г. Час экалагічных ведаў “Захаваем планету Зямля!”

 На чарговым пасяджэнні аматарскага аб’яднання Экалагічны буквар” прайшоў час экалагічных ведаўЗахаваем планету Зямля!”. Бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з паняццем “экалагічная бяспека”. Спачатку растлумачыла тэрмін “экалогія”. Затым гутарка вялася аб забруджванні навакольнага асяроддзя. Супрацоўнік бібліятэкі расказала ўдзельнікам пасяджэння аб тым, як забруджванне прыроды ўплывае на здароўе чалавека, і аб спосабах і сродках барацьбы за чыстату паветра, вады, зямлі. У канцы сустрэчы ўдзельнікі клуба замацавалі атрыманыя веды. Падчас мерапрыемства актыўна і правільна адказвалі на пытанні бібліятэкара.