04.11.2023г. Літаратурны гід “Пісьменнік з Сонечнага горада” (да 115-годдзя з дня нараджэння М.Носава)

4 лістапада ў філіяле “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка” прайшоў літаратурны гід “Пісьменнік з Сонечнага горада”, прысвечаны 115- годдзю з дня нараджэння вядомага дзіцячага пісьменніка Мікалая Мікалаевіча Носава. М.Носаў падарыў свету такія выдатныя і любімыя многімі творы, як “Прыгоды Нязнайкі і яго сяброў”, “Віця Малееў ў школе і дома”, “Мішкіна каша”, “Агуркі”, “Фантазёры”, “Бобік у гасцях у Барбоса” і іншыя. Гэтыя светлыя і павучальныя кнігі не могуць не запасці ў душу кожнага, хто іх прачытаў. Ну а тыя, каму раней не давялося чытаць творы Носава, змаглі адкрыць для сябе свет добрых гісторый сонечнага пісьменніка. У ходзе мерапрыемства дзеці пазнаёміліся з жыццём і творчасцю М.Носава, паўдзельнічалі ў віктарыне, дзе змаглі праверыць свае веды вядомых твораў пісьменніка.