14.11.2023г. Пазнавальны час “З павагай да энергазберажэння”

  14 лістапада ў філіяле “Кватарская інтэграваная сельская бібліятэка” прайшоў пазнавальны час “З павагай да энергазберажэння”. Юныя чытачы бібліятэкі разважалі аб тым, для чаго неабходна зберагаць электраэнергію, а таксама расказалі ,як яны  яе зберагаюць. Рабяты  прыйшлі да высновы, што клопат аб энергазберажэнні з'яўляецца залогам павышэння дабрабыту грамадзян і эканамічнага росту краіны ў цэлым.