22.11.2023г. Літаратурная гасцёўня “Усмешка і смех – гэта для ўсіх”

22 лістапада ў рамках абласнога агульнаадукацыйнага праекта “Аб чым не паведаміў падручнік” бібліятэкар філіяла “Пагранічная сельская бібліятэка” правяла для дзяцей першага класа мясцовай школы літаратурную гасцёўню “Усмешка і смех – гэта для ўсіх”. Мерапрыемства было прысвечана 115-годдзю з дня нараджэння Мікалая Носава, аднаго з самых выдатных савецкіх дзіцячых пісьменнікаў. Пацешныя гісторыі, героямі якіх з’яўляюцца не толькі дзеці і дарослыя, але і выдуманыя пісьменнікам істоты-карантышкі, трывала ўвайшлі ў гісторыю дзіцячай літаратуры. Дзеці з задавальненнем адказвалі на пытанні, выконвалі фізмінутку, адгадвалі загадкі, удзельнічалі ў конкурсах, пазнаёміліся з некаторымі літаратурнымі героямі.