23.11.2023г. Урок-перасцярога “Спыніць гвалт супраць дзяцей”

Бібліятэкар філіяла “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка” для дзяцей пачатковай школы правяла ўрок-перасцярогу “Спыніць гвалт супраць дзяцей”. На мерапрыемстве была закранута  тэма жорсткага абыходжання з боку бацькоў і іншых дарослых з дзецьмі, сэксуальны, эмацыянальны або фізічны гвалт над непаўналетнімі. Дзеці на ўроку зразумелі, што толькі дабро, сяброўства і любоў блізкіх людзей можа дапамагчы пазбегнуць агрэсіі і канфліктаў. Вучні таксама пазнаёміліся з буклетамі на тэму “Семья без насилия”.