23.11.2023г. Бібліямікс «Горкі плён салодкага жыцця»

23 лістапада ў філіяле «Канюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка» у рамках абласнога агульнаадукацыйнага праекта «Аб чым не паведаміў падручнік» прайшоў бібліямікс «Горкі плён  салодкага жыцця». Падчас мерапрыемства бібліятэкар пазнаёміла сваіх юных чытачоў з літаратурай, у якой ідзе гаворка пра шкоду курэння. У сяброўскай атмасферы, чытаючы кнігу “Курыць ужо не крута” і выбіраючы для сябе ролі, хлопцы не заўважылі як сталі ўдзельнікамі комікса “Гульні”, распрацаванай спецыяльна для дзяцей спецыялістамі з клінікі Алена Карра на аснове яго методыкі “Лёгкі спосаб кінуць курыць”