24.11.2023г. Гадзіна цікавых зносін “Падары сваё сэрца дабру”

 У філіяле “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка” прайшла гадзіна цікавых зносін “Падары сваё сэрца дабру” для ўдзельнікаў аматарскага аб’яднання “Ладачкі”. На мерапрыемстве былі закрануты такія якасці, як чуласць, дабро, сардэчнасць і міласэрнасць. Падчас гутаркі госці паразважалі пра тое, што такое дабро, які чалавек добры, якія ўчынкі яго ўпрыгожваюць і чаму з кожным днём на зямлі дабра становіцца ўсё менш і менш, пагаварылі пра добрыя словы і думкі. Успомнілі прыказкі і прымаўкі пра дабро і міласэрнасць. У завяршэнні мерапрыемства прачыталі прытчу пра дабро.