24.11.2023г. Інфармацыйная гадзіна "Кнігі і іх стваральнікі. Гісторыя бібліятэк".

24 лістапада ў філіяле "Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка" прайшла інфармацыйная гадзіна "Кнігі і іх стваральнікі. Гісторыя бібліятэк". Вучні даведаліся калі з'явіліся першыя бібліятэкі на тэрыторыі Беларусі. Бібліятэкар расказала пра эпоху Асветніцства. Які лёс напаткаў бібліятэкі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Звярнула ўвагу на тое, як пераўтварыліся бібліятэкі пасля набыцця незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Бібліятэкар пазнаёміла з асноўнымі напрамкамі дзейнасці і расказала пра галоўную бібліятэку краіны -Нацыянальную бібліятэку Беларусі.А вучні, якія былі на экскурсіі ў Мінску і наведалі ўжо яе, падзяліліся сваімі ўражаннямі.