28.11.2023г. "Колер спадчыны маёй". У Бераставіцкай райбібліятэцы адкрылася выстава мастака Мікалая Жлабовіча

 Сення, 28 лістапада, у Бераставіцкай раённай бібліятэцы імя В.М. Кавалеўскага адкрылася выстава мастака Мікалая Жлабовіча .  Жывапіс, графіка,скульптура прадстаўлены аўдыторыі наведвальнікаў райбібліятэкі на аўтарскай выставе  «Колер спадчыны маёй», прымеркаванай да 75-годдзя з дня нараджэння аўтара. Усяго звыш двадцаці  работ выстаўлены на абаніменце райбібліятэкі.  Пазнаёміцца з мастацкімі творамі земляка можа кожны жадаючы да 13 снежня  ў часы работы бібліятэкі – з 10.00 да 19.00, без перапынку на абед, выхадны дзень – панядзелак. Запрашаем усіх наведаць выставу!